Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

27.04.2021

ХIII раённая краязнаўчая алімпіяда «Мае мястэчка» адбылася.

З мэтай пашырэння ведаў школьнікаў па гісторыі Беларусі і гісторыі роднага краю, актывізацыі пошукавай і навукова-даследчай работы навучэнцаў, фарміравання цікаўнасці да гісторыі роднай краіны ў юбілейны год упамінання ў летапісах мястэчка Любань, выхавання грамадзянскасці і патрыятызму, глыбокай павагі да працоўнага і гераічнага подзвігаў землякоў у красавіку 2021 года праходзіла ХIIIкраязнаўчая алімпіяда «Мае мястэчка» (далей – краязнаўчая алімпіяда).

Краязнаўчая алімпіяда праходзіла ў два этапы. У першым этапе - каманды краязнаўцаў 20 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі раёна разам з настаўнікамі праводзілі доследчую работу краязнаўчага напрамку, вывучалі гісторыю і геаграфію, эканоміку, дзейнасць культурных і рэлігійных устаноў, сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, сельсаветаў, на тэрыторыі якіх знаходзяцца установы адукацыі, прадпрыемстваў горада Любані, гарадскога пасёлка Урэчча. Праведзена вялікая пошукавая работа, наведана краязнаўцамі выстава «Уречье: история в лицах» у Любанскім раённым музеі народнай славы. Па выніках першага этапу (праводзіўся 21 красавіка 2021 года у анлайн-рэжыме) каманды набралі балы ў адпаведнасці з дакладнасцю прадстаўленных адказаў.

24 красавіка 2021 года ў Любанскім музеі народнай славы і па тэрыторыі цэнтральнай часткі горада Любань праведзены другі (вочны) этап алімпіяды, галоўны для ўдзельнікаў краязнаўчай алімпіяды, падчас якога яны прадэманстравалі свае веды па гісторыі г. Любань, выконвалі па станцыях заданні квэста.

Наогул большая колькасць каманд старанна аднесліся да выкананя заданняў алімпіяды і паказалі добрыя вынікі.

Трэцяе месца прысуджана 2 камандам: камандзе Дзяржаўнай установы адукацыі «Камунараўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа імя Янкі Купалы» (кіраўнік каманды Волат І.І.), Дзяржаўнай установы адукацыі «Рэдкавіцкая сярэдняя школа Любанскага раёна» (кіраўнік Дзікун С.І.).

Другое месца з розніцай у 3 балы заняла каманда Дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа №1 г. Любані» (кіраўнік каманды Сікорская С.І.).

Па выніках падліку балаў заняла першае месца і стала Пераможцам каманда Дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія №1 г. Любані» (кіраўнік каманды Папова В.А.).

Шчыра віншуем удзельнікаў алімпіяды з паспяховым удзелам у алімпіядзе!

Жадаем новых поспехаў навучэнцам і настаўнікам у вывучэнні гісторыі роднага краю!

Разделы сайта