Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

21.11.21

«…І тчэ забыўшыся рука». Запрашаем наведаць

Пад такой назвай ў Любанскім музеі народнай славы 16 лістапада 2021 года распачала работу і працуе часовая выстава.

Супрацоўнікі музея запрашаюць пачуць галасы сваіх продкаў, даведацца, пра што яны думалі, марылі, што любілі, а чаго баяліся, каго паважалі і што жадалі б расказаць нам, сваім нашчадкам? Як вам не падасца дзіўным, але гэта магчыма дзякуючы старадаўнім тканым і вышываным вырабам, якія захаваліся да нашых дзён. У кожны сантыметр тканіны, у кожны сцяжок узору сваіх посцілак, ручнікоў, настольнікаў майстрыхі далёкай даўніны ўкладвалі глыбокі сэнс.

Арнамент – гэта своеасаблівая кніга народнай мудрасці, сапраўдны летапіс жыцця нашых продкаў, які мовай сімвалаў і знакаў раскрывае іх духоўны свет, расказвае пра іх светаўяўленні, жыццёвыя каштоўнасці, надзеі і памкненні.

Паспрабаваць “прачытаць” тканыя пасланні нашых продкаў можна на выставе “…І тчэ, забыўшыся, рука”, Яна з’яўляецца працягам мерапрыемстваў, накіраваных на выхаванне павагі навучэнцаў да традыцыйнай культуры беларускага народа, фарміравання грамадзянска-патрятычных якасцяў і пачуццяў падрастаючага пакалення да гісторыі Любаншчыны, прадметаў матэрыяльнай і нематэрыяльнай культуры продкаў.

Выстава працуе ў Любанскім музеі народнай славы па вул Леніна, 17. штодня з 9 да 18 гадзін, акрамя нядзелі і панядзелка. Музей працуе з 9.00 да 18.00 гадзін, акрамя нядзелі і панядзелка.

Запіс на экскурсійнае абслугоўванне, даведкі па тэл. 55-0-32 да 20 снежня 2021 года.

З мэтай паглыблення і пашырэння ведаў вучняў устаноў адукацыі запрашаем вучняў, бацькоў навучэнцаў, настаўнікаў наведаць выставу.

Раздзелы сайта