Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

01.03.22

Прынялі актыўны ўдзел у ІІІ-й навукова-практычнай канферэнцыі “Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!”

З мэтай далейшага вывучэння беларускай літаратуры, захавання роднай мовы прадстаўнікамі падрастаючых пакаленняў Любаншчыны, фарміравання важных патрыятычных якасцей асобы ў кантэксце гонару за дасягненні нашай краіны і адлюстраванне яе гісторыі ў творах беларускай літаратуры 28 лютага 5 навучэнцаў VIII-XI класаў 5 устаноў адукацыі раёна прынялі ўдзел у ІІІ-й навукова-практычнай канферэнцыі, прымеркаванай да Міжнароднага Дня роднай мовы.

Канферэнцыя праходзіла ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры. Пачалося мерапрыемства з урачыстага адкрыцця, пад час якога выступілі арганізатары канферэнцыі і дырэктар музея Сяргей Іванавіч Усік. Затым перад прысутнымі выступіў узорны ансамбль народнай музыкі “Шчабятуха” Дзяржаўнай установы адукацыі “Сеніцкая сярэдняя школа імя Янкі Купалы” пад кіраўніцтвам А.У.Рудніцкай.

Для ўдзелу ў канферэнцыі было пададзена амаль 60 заявак вучняў VІІI-XІ класаў з Мінска і Мінскай вобласці. Арганізацыйны камітэт канферэнцыі адабраў 50 работ для выступлення.

Канферэнцыя праходзіла ў дзвюх секцыях: літаратуразнаўчай і краязнаўчай ва ўзроставых групах сярод вучняў VIII-IX класаў і сярод вучняў X-XI класаў.

Вучаніца XI класа Дзяржаўнай установы адукацыі “Урэцкая сярэдняя школа №2 Любанскага раёна” Фінке Дар’я паспяхова прадставіла сваю навукова-доследчую работу “Яраслаўскае асяроддзе Максіма Багдановіча”. Па выніках выступлення аўтар адзначана Дыпломам II ступені.

Віншуем пераможцу Дар’ю і кіраўніка яе работы Аношыну Зою Ўладзіміраўну, настаўніцу беларускай мовы і літаратуры, з выдатным завяршэннем працы!

Жадаем поспехаў у будучых даследаваннях!

Раздзелы сайта