Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

18.04.22

На экскурсіі ў Вязынцы

У рамках рэалізацыі ў 2021-2022 гадах пілотнага праекта для навучэнцаў Х – ХІ класаўустаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, у рамках вывучэннявучэбных прадметаў, прадугледжаных тыпавымівучэбнымі планами агульнай сярэдняй адукацыі,15 красавіка 2022 г. адбылася паездка навучэнцаў X “А”класа Дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №3 г. Любані імя Геннадзія Леанідавіча Сячко” у Вязынку.

Падчас паездкі быў праведзены выязны ўрок па вучэбнаму прадмету “Беларуская літаратура” па тэме “Янка Купала. Драма “Раскіданае гняздо” з наведваннем філіяла дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы “Вязынка”.

Вучні даведаліся аб тым, што яшчэ ў 1948 годзе (тыя нялёгкія гадзіны пасля Вялікай Айчыннай вайны, падчас аднаўлення разбуранай вайной народнай гаспадаркі) улады краіны адкрылі для наведвальнікаў музейтам, нарадзіўся Янка Купала, а пазней, у 1972 г. быў створаны Купалаўскі мемарыяльны запаведнік “Вязынка”.

Менавіта тут, у колішнім маёнтку, ў 1882 нарадзіўся Ясь Луцэвіч, будучы Народны паэт Беларусі - Янка Купала.

Кожны экспазіцыйны комплекс суправаджаецца паэтычнымі радкамі Я. Купалы і фрагментамі яго аўтабіяграфічных лістоў. У экспазіцыі выкарыстаны алічбаваныя матэрыялы: рукапісы Я. Купалы і фатаграфіі з фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы.

У пакоі, дзе ў 1881-1883 гг. жыла сям’я Лучэвічаў, вучні пазнаёміліся з тагачасным інтэр’ерам. Атмасферу даўняга побыту ствараюць аўтэнтычныя рэчы канца XIX-пачатку XX ст., сабраныя ў ваколіцах Вязынкі.

Вязынка - калыска паэта, адзін з найпрыгажэйшых куткоў Міншчыны.

З усяго свету прыязджаюць госці ў Беларусь, на радзіму паэта.

Удзельнікі экскурсіі з вялікім задавальненем здзейснілі пешую экскурсію па тэрыторыі мемарыяльнага запаведніка “Вязынка”.

Раздзелы сайта