Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

28.04.22

Прынялі паспяховы ўдзел у рэспубліканскім фестывалі-конкурсе праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый”

27–28 красавіка 2022 года ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі адбыліся заключныя мерапрыемствы II Рэспубліканскага фестывалю-конкурсу праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый”, якія прысвечаны Году гістарычнай памяці, – гэта прэзентацыя лепшых праектаў рэспубліканскага фестывалю-конкурсу і ўрачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў і прызёраў.

Мэта мерапрыемства – патрыятычнае і духоўна-маральнае выхаванне навучэнцаў праз іх далучэнне да каштоўнасцей беларускай культурнай спадчыны, развіцця дзіцячай творчасці ў галіне беларускага народнага мастацтва.

Арганізатары конкурсу – Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, установа адукацыі “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі”.

У конкурсе ўдзельнічалі навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ва ўзросце ад 10 да 18 гадоў.

Мінскую вобласць на рэспубліканскім этапе прадставілі згодна з палажэннем фестывалю-конкурсу лепшыя праекты, якія сталі пераможцамі на абласным этапе конкурсу, у тым ліку актыўны ўдзел прынялі ў мерапрыемствах і прэзентавалі мясцовыя традыцыі абрадавых святаў вучні Любанскага раёна.

Па выніках рэспубліканскага фестывалю-конкурсу праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый” ў намінацыі “Фальклорная творчасць: традыцыі і сучаснасць” узнагароджана дыпломам ІІІ ступені Міністэства адукацыі Рэспублікі Беларусь – Белаус Яніна, навучэнка IXкласа Камунараўскага  вучэбна-педагагічнага комплекса дзіцячы сад – сярэдняя школа імя Янкі Купалы Любанскага раёна (праект “Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына…”), педагог, настаўнік рускай мовы і літаратуры Лаўрыеня Людміла Міхайлаўна.

Віншуем навучэнцаў і Людмілу Міхайлаўну з перамогаю і жадаем далейшых творчых поспехаў!

 

 

Раздзелы сайта