Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

06.05.23

Адбылася ХIV раённая краязнаўчая алімпіяда «Я тут вырас, і край мне гэты мілы»

З мэтай пашырэння ведаў школьнікаў па гісторыі Беларусі і гісторыі роднага краю, актывізацыі пошукавай і навукова-даследчай работы навучэнцаў, фарміравання цікаўнасці да гісторыі роднай краіны, выхавання грамадзянскасці і патрыятызму, глыбокай павагі да працоўнага і гераічнага подзвігаў землякоў 6 мая 2023 года праведзены вочны этап ХIV краязнаўчай алімпіяды «Я тут вырас, і край мне гэты мілы» (далей – краязнаўчая алімпіяда).

Краязнаўчая алімпіяда праходзіла ў два этапы. У першым этапе каманды краязнаўцаў 16 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі раёна разам з настаўнікамі праводзілі даследчую работу краязнаўчага напрамку, вывучалі гісторыю і геаграфію, эканоміку сельсаветаў, горада Любані, на тэрыторыі якіх знаходзяцца установы адукацыі.

Па выніках першага этапу (праводзіўся 4 мая 2023 года у анлайн-рэжыме) каманды набралі балы ў адпаведнасці з дакладнасцю прадстаўленных адказаў. Лепшыя балы ў каманд устаноў адукацыі «Рэдкавіцкая сярэдняя школа Любанскага раёна», «Сярэдняя школа №3 г. Любані імя Генадззя Леанідавіча Сячко», «Соснаўская сярэдняя школа №1 Любанскага раёна», «Загальская сярэдняя школа Любанскага раёна», «Камунараўская сярэдняя школа імя Янкі Купалы» (18, 17 балаў із 19 магчымых).

6 мая 2023 года ў Любанскім музеі народнай славы праведзены вочны этап краязнаўчай алімпіяды.

Перад пачаткам краязнаўчай алімпіяды ўсе ўдзельнікі (навучэнцы і настаўнікі) прынялі ўдзел у мітынгу, які адбыўся напярэдадні святкавання Дня Перамогі ў памятнага знака, прысвечанага вызваленню тэрыторыі Любанскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. На гэтым знаку занатавана наступная інфармацыя «30 июня 1944 года частями 48-й и 55 гвардейских стрелковых дивизий, 20-й стрелковой дивизии 20-го гвардейского стрелкового корпуса; 50-й гвардейской стрелковой дивизии 3-го гвардейского стрелкового корпуса; 19-й механизированной бригады и 219-й танковой бригады 1-го механизированного корпуса территория Любанского района была освобождена от немецко-фашистских захватчиков». Инфармацыю аб падзеях Вялікай Айчыннай вайны на Любаншчыне, аб людзях, якія ўнеслі значны ўклад у справу Перамогі савецкага народа, вызвалення Любаншчыны давёў да ўдзельнікаў марапрыемства Шэўчык Ў.А., кіраўнік па ваенна-патрыятычнаму выхаванню, настаўнік гісторыі установы «Рачэнская сярэдняя школа Любанскага раёна».

Памяць аб загінуўшых земляках ушанавалі хвілінай маўчання, усклалі кветкі.

Пасля пачалася краязнаўчая алімпіяда. У фармаце конкурса на лепшае прадстаўленне сваёй малой радзімы (населеннага пункта мікрараёна ўстановы адукацыі, самой установы адукацыі, гаспадаркі і іншае) праз музейны прадмет, які застаецца на пастаяннае захаванне ў Любанскім музеі народнай славы, удзельнікі прадставілі музейныя прадметы. Брат і сястра Касарыцкія Аляксей і Анастасія прадставілі музейны прадмет на высокім узроўні. 15 балаў із 15 максімальных набралі ў вочным этапе таксама краязнаўцы ўстаноў адукацыі «Палічынская сярэдняя школа Любанскага раёна», «Ямінская сярэдняя школа імя Героя Савецкага Саюза З.Р.Лышчэні».

Наогул большая колькасць каманд старанна аднесліся да выкананя заданняў алімпіяды і паказалі добрыя вынікі.

У чарговы раз трэцяе месца прысуджана камандзе установы адукацыі «Рэдкавіцкая сярэдняя школа Любанскага раёна» (кіраўнік каманды Дзікун С.І.).

Другое месца з розніцай у 0,75 бала заняла каманда установы адукацыі «Загальская сярэдняя школа Любанскага раёна» (кіраўнік каманды Буян А.П.).

Першае месца заняла і стала Пераможцам каманда установы адукацыі «Соснаўская сярэдняя школа №1 Любанскага раёна» (кіраўнік каманды Хаміцэвіч А.М.).

Шчыра віншуем навучэнцаў і настаўнікаў з паспяховым удзелам у алімпіядзе!

Жадаем новых поспехаў навучэнцам і настаўнікам у вывучэнні гісторыі роднага краю!

Раздзелы сайта