Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

02.02.2022

“Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!”.

Запрашаем прыняць удзел у навукова-практычнай канферэнцыі

Установа “Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры” праводзіць 28 лютага 2022 года ІІ-ю навукова-практычную канферэнцыю “Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!”, прымеркаваную да Міжнароднага Дня роднай мовы.

З мэтай далейшага вывучэння беларускай літаратуры, захавання роднай мовы прадстаўнікамі падрастаючых пакаленняў Любаншчыны, фарміравання важных патрыятычных якасцей асобы ў кантэксце гонару за дасягненні нашай краіны і адлюстраванне яе гісторыі ў творах беларускай літаратуры прапануем звярнуць увагу навучэнцаў VII-XI класаў устаноў адукацыі да жыцця і творчасці пісьменнікаў-юбіляраў 2022 года.

Прапануем у сваіх работах звярнуцца да жыцця і творчасці пісьменнікаў-юбіляраў 2022 года. 2022 год з’яўляецца юбілейным для многіх майстроў мастацкага слова: Уладзіслаў Галубок (140 гадоў), Цішка Гартны (135 гадоў), Зоська Верас (130 гадоў), Язэп Пушча (120 гадоў), Браніслаў Тарашкевіч (130 гадоў), Максім Танк (110 гадоў), Янка Брыль (105 гадоў), Пімен Панчанка (105 гадоў), Уладзімір Калеснік (100 гадоў), Алесь Адамовіч (95 гадоў), Іван Пташнікаў (90 гадоў), Алесь Наўроцкі (85 гадоў), Міхась Стральцоў (85 гадоў), Алесь Разанаў (75 гадоў), Данута Бічэль-Загнетава (85 гадоў).

 

Запрашаем вучняў VІІI-XІ класаў устаноў адукацыі Любаншчыны прыняць удзел у канферэнцыі “Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!”, прымеркаванай да Міжнароднага Дня роднай мовы.

Разделы сайта