Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

21.02.2022

Адбыўся раённы конкурс знаўцаў роднай мовы

З 21 лютага ў краіне стартавалі мерапрыемствы Тыдня, прысвечанага святкаванню Дня роднай мовы, які адзначаецца штогод 21 лютага і накіраваны на захаванне моўнай і культурнай разнастайнасці ў свеце, падтрыманне нацыянальных моў і культур.

 Напярэдадні 19 лютага ў дзяржаўнай ўстанове «Любанская дзіцячая школа мастацтваў» сабраліся 11 каманд знаўцаў беларускай мовы і літаратуры, вучняў IX-X класаў 10 устаноў адукацыі раёна.

З мэтай стварэння ўмоў для развіцця інтэлектуальнага і творчага патэнцыялаў навучэнцаў, фарміравання цікавасці да вывучэння беларускай мовы і літаратуры, выхавання нацыянальнай самасвядомасці ў Год гістарычнай памяці, выяўлення лепшых знаўцаў беларускай мовы праведзены чарговы, у восьмы раз, раённы конкурс-віктарына «Размаўляем па-беларуску».

Арганізатарамі конкурса-віктарыны выступілі дзяржаўная ўстанова культуры «Любанская раённая цэнтральная бібліятэка» сумесна з аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Любанскага райвыканкама, дзяржаўная ўстанова адукацыі «Любанскі раённы вучэбна-метадычны кабінет».

Удзельнікі конкурсу актыўна адказвалі на пытанні, дэманстравалі свае веды па беларускай мове, беларускай літаратуры, культуры Беларусі, гісторыі роднай краіны, этнаграфіі і мастацтве. Вострая і напружаная барацьба за атрыманне балаў для каманды ўдзельнікаў адчувалася на працягу ўсяго мерапрыемства.

Святочны настрой мерапрыемству надавалі выхаванцы Любанскай дзіцячай школы мастацтваў, якія выконвалі музычныя нумары.

Пераможцам стала каманда «Юныя купалаўцы» Камунараўскага вучэбна-педагагічнага комплексу дзіцячы сад – сярэдняя школа імя Янкі Купалы (кір. каманды Варабей Л.А., настаўнік беларускай мовы і літаратуры). Другое месца ў каманды «Несцерка» Гімназіі №1 г.Любані. трэцяе месца - каманда «Маладняк» Сярэдняй школы №1 г. Любані,

Пераможцы ўзнагароджаны Дыпломамі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Любанскага райвыканкама, грашовымі падарункамі. Усе ўдзельнікі конкурса атрымалі каштоўныя падарункі.

Шчыра віншуем удзельнікаў конкурсу з поспехамі!

Разделы сайта