Падчас паездкі быў праведзены выязны ўрок па вучэбнаму прадмету “Беларуская літаратура” па тэме “Янка Купала. Драма “Раскіданае гняздо” з наведваннем філіяла дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы “Вязынка”.
Вучні даведаліся аб тым, што яшчэ ў 1948 годзе (тыя нялёгкія гадзіны пасля Вялікай Айчыннай вайны, падчас аднаўлення разбуранай вайной народнай гаспадаркі) улады краіны адкрылі для наведвальнікаў музейтам, нарадзіўся Янка Купала, а пазней, у 1972 г. быў створаны Купалаўскі мемарыяльны запаведнік “Вязынка”.
Менавіта тут, у колішнім маёнтку, ў 1882 нарадзіўся Ясь Луцэвіч, будучы Народны паэт Беларусі - Янка Купала.
Кожны экспазіцыйны комплекс суправаджаецца паэтычнымі радкамі Я. Купалы і фрагментамі яго аўтабіяграфічных лістоў. У экспазіцыі выкарыстаны алічбаваныя матэрыялы: рукапісы Я. Купалы і фатаграфіі з фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы.
У пакоі, дзе ў 1881-1883 гг. жыла сям’я Лучэвічаў, вучні пазнаёміліся з тагачасным інтэр’ерам. Атмасферу даўняга побыту ствараюць аўтэнтычныя рэчы канца XIX-пачатку XX ст., сабраныя ў ваколіцах Вязынкі.
Вязынка - калыска паэта, адзін з найпрыгажэйшых куткоў Міншчыны.
З усяго свету прыязджаюць госці ў Беларусь, на радзіму паэта.
Удзельнікі экскурсіі з вялікім задавальненем здзейснілі пешую экскурсію па тэрыторыі мемарыяльнага запаведніка “Вязынка”.