Мэта мерапрыемства – патрыятычнае і духоўна-маральнае выхаванне навучэнцаў праз іх далучэнне да каштоўнасцей беларускай культурнай спадчыны, развіцця дзіцячай творчасці ў галіне беларускага народнага мастацтва.
Арганізатары конкурсу – Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, установа адукацыі “Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі”.
У конкурсе ўдзельнічалі навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ва ўзросце ад 10 да 18 гадоў.
Мінскую вобласць на рэспубліканскім этапе прадставілі згодна з палажэннем фестывалю-конкурсу лепшыя праекты, якія сталі пераможцамі на абласным этапе конкурсу, у тым ліку актыўны ўдзел прынялі ў мерапрыемствах і прэзентавалі мясцовыя традыцыі абрадавых святаў вучні Любанскага раёна.
Па выніках рэспубліканскага фестывалю-конкурсу праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый” ў намінацыі “Фальклорная творчасць: традыцыі і сучаснасць” узнагароджана дыпломам ІІІ ступені Міністэства адукацыі Рэспублікі Беларусь – Белаус Яніна, навучэнка IXкласа Камунараўскага вучэбна-педагагічнага комплекса дзіцячы сад – сярэдняя школа імя Янкі Купалы Любанскага раёна (праект “Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына…”), педагог, настаўнік рускай мовы і літаратуры Лаўрыеня Людміла Міхайлаўна.
Віншуем навучэнцаў і Людмілу Міхайлаўну з перамогаю і жадаем далейшых творчых поспехаў!