Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

04.11.2022

Літаратурная гасцёўня «Жывое слова песняра маёй Радзімы»

Да 140-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа ў бібліятэках устаноў адукацыі раёнаправедзена шмат мерапрыемстваў. Выставы, гасцёўні, флэшмобы «Чытаем Коласа» і іншыя…

У бібліятэцы ўстановы адукацыі «Сярэдняя школа №3 г. Любані імя Геннадзя Леанідавіча Сячко» адбылася літаратурная гасцёўня «Жывое слова песняра маёй Радзімы». Вучні 7-9 класаў азнаёміліся з жыццём і творчасцю  пісьменніка, з цікавасцю чыталі творы, расказвалі вершы на памяць. Гартаючы старонку за старонкай выданняў аўтара ўдзельнікі гасцёўні за Якубам Коласам прамчаліся па яго жыццёвым шляху: ад беднай бацькавай леснічоўкі да самых шаноўных чутных свету трыбун.

Кніжная выстава «Літаратурная спадчына Якуба Коласа ў сэрцы народа» з’вілася падарожжам у свет ідэй і вобразаў вялікага мастака слова, у жыццё і працу чалавека высокай душы. Шчыра працавалі з вучнямі Курач І.М., загадчык бібліятэкі, Л.М.Раменчык, настаўніца беларускай мовы і літаратуры.

«Жыццё, аддадзенае народу»

3 лістапада 140 гадоў з дня нараджэння нашага славутага класіка Я.Коласа. У бібліятэцы афармлена кніжная выстава «Жыццё, аддадзенае народу», дзе можна пазнаёміцца з творамі Я.Коласа, з дапамогай QR-кодаў можна спампаваць творы пісьменніка на тэлефон, QR-кубік дапаможа даведацца пра жыццё і творчасць пісьменніка. Вучні пачатковых класаў дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія №1 г. Любані» пазнаёміліся з біяграфіяй пісьменніка, чыталі яго вершы, слухалі аудыёказкі ў апрацоўцы Я.Коласа пад час наведвання раённай бібліятэкі.

Лiтаратурная гасцёўня «Жыццёвы шлях Я.Коласа» праведзена ў Дзяржаўнай установе адукацыі «Малагарадзячыцкая сярэдняя школа Любанскага раёна

Пад кіраўніцтвам настаўнікаў школьнікi пазнаёмiлiся з багатай спадчынай Я. Коласа. 3 лiстапада на Беларусi адзначаецца знамянальная дата - 140 год з дня нараджэння класiка нацыянальнай лiтаратуры.

Вучні чыталi вершы Якуба Коласа, знаёмiлiся з яго жыццёвым i творчым шляхам. Праглядзелi кадры фiльма «Якуб Колас» (сцэн. Алеся Звонака, рэж. П. Шамшур).

Пад час мерапрыемства вучні даведалiся шмат новага i цiкавага. У большасці устаноў адукацыі раёна прадстаўлены флэшмобы «Чытаем Коласа».

Разделы сайта