Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

22.02.2023

Размаўляем па-беларуску

21 лютага ўжо дзевяты раз прайшоў раённы конкурс-віктарына «Размаўляем па-беларуску».

Мэтай яго з’яўляецца стварэнне ўмоў для фарміравання цікавасці да вывучэння беларускай мовы і літаратуры, выхавання нацыянальнай самасвядомасці, выяўлення лепшых знаўцаў беларускай мовы і літаратуры.

Месцам правядзення ў гэты раз стала дзяржаўная ўстанова «Любанскі музей народнай славы”. Для ўдзелу сабралася 10 каманд навучэнцаў адукацыйных школ Любанскага раёна.

Перамагла каманда «Несцерка» Гімназіі №1 г. Любані (кір. каманды Крэмень Н.А.). Другое месца ў каманды «Берагіня» Атраднаўскай сярэдняй школы (кір каманды Ленская І.А.), трэцяе месца заняла каманда «Сузор’е надзей» Сярэдняй школы №1 г. Любані (кір. Чарнагалова Т.У.).

Пераможцы ўзнагароджаны Дыпломамі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Любанскага райвыканкама, грашовымі падарункамі,каштоўнымі падарункамі.

Шчыра віншуем удзельнікаў конкурсу з поспехамі!

Разделы сайта