Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

06.03.2023

Прынялі ўдзел у ІV-й абласной навукова-практычнай канферэнцыі “Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!”

З мэтай далейшага вывучэння беларускай літаратуры, захавання роднай мовы прадстаўнікамі падрастаючых пакаленняў Любаншчыны, фарміравання важных патрыятычных якасцей асобы ў кантэксце гонару за дасягненні нашай краіны і адлюстраванне яе гісторыі ў творах беларускай літаратуры 3 сакавіка 5 навучэнцаў VIII-XI класаў 4 устаноў адукацыі раёна прынялі ўдзел у ІV-й абласной навукова-практычнай канферэнцыі “Беларусь, ты збудавана з беларускіх слоў!”, прымеркаванай да Міжнароднага Дня роднай мовы.

Для ўдзелу ў канферэнцыі было пададзена больш за 140 заявак вучняў VІІI-XІ класаў з Мінска і Мінскай вобласці. Арганізацыйны камітэт канферэнцыі адабраў 89 работ для выступленняў.

Канферэнцыя праходзіла ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры. Пачалося мерапрыемства з урачыстага адкрыцця, пад час якога выступілі арганізатары канферэнцыі і дырэктар музея Сяргей Іванавіч Усік.

Канферэнцыя праходзіла ў дзвюх секцыях: літаратуразнаўчай і краязнаўчай ва ўзроставых групах сярод вучняў VIII-IX класаў і сярод вучняў X-XI класаў.

У канферынцыі прынялі ўдзел вучні і настаўнікі устаноў раёна: Вікторыя, Х клас, Скрыпнік Н.Я., кіраўнік работы (Тальская сярэдняя школа імя І.А.Муравейкі); Грычына Паліна, Аліферовіч Мікіта, IX клас, кіраўнік работы Варвашэвіч Л.А., настаўнік беларускай мовы і літаратуры, Хаміцэвіч А.М., настаўнік гісторыі (Соснаўская сярэдняя школа №1); Кавалеўская Софья, Х «А» клас, кіраўнік работы Ермаліцкая Т.А., настаўнік беларускаймовыі літаратуры, Лагун Дарья, ХI «А» клас, кіраўнік работы Слівец Г.А., настаўнік беларускаймовыі літаратуры, настаўнік беларускаймовыі літаратуры (Сярэдняя школа №3 г. Любаніімя Генадзя Леанідавіча Сячко).

Усе удзельнікі атрымалі Дыпломы за ўдзел у канферэнцыі, сувеніры, а таксама добры вопыт удзелу ў канферэнцыі, што спатрэбіцца ў вучобе.

Жадаем поспехаў у будучых даследаваннях!

Разделы сайта