Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

12.10.2023

Рэспубліканскія краязнаўчыя чытанні навучэнцаў

З мэтай удасканалення дзейнасці ўстаноў адукацыі па грамадзянскім і патрыятычным выхаванні дзяцей і навучэнскай моладзі праз далучэнне іх да асноў праваслаўнай культуры і каштоўнасцей праваслаўнага хрысціянства 12-13 кастрычніка 2023 годаправодзяцца Рэспубліканскія краязнаўчыя чытанні, прысвечаныя Герою Беларусі Мітрапаліту Філарэту.

Арганізатарамі рэспубліканскіх краязнаўчых чытанняў выступаюць Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь сумесна з Рэспубліканскім рэлігійным аб’яднаннем «Беларуская Праваслаўная Царква», Цэнтрам праваслаўнага краязнаўства і нацыянальнай культуры Беларускай Праваслаўнай царквы.

У рэспубліканскіх чытаннях удзельнічаюць навучэнцы і педагагічныя работнікі з усіх рэгіёнаў краіны, якія займаюцца даследчай дзейнасцю па вывучэнні тэмы праваслаўя на тэрыторыі малой радзімы, прадстаўнікі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Беларускай Праваслаўнай царквы, дзяржаўных устаноў і грамадскіх аб’яднання.

12 кастрычніка ў Мінскай духоўнай акадэміі ў рабоце секцыі “Праваслаўнае краязнаўства як крыніца духоўна-маральнага ўзбагачэння” прыняў удзел Казыра Сяргей, навучэнец 9 “В” класа дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа №3 г. Любані імя Генадзія Леанідавіча Сячко”. Сяргей паспяхова прадставіў даследчую работу "Маршрутамi святынь роднага краю" (кіраўнікі работы Немальцава І.У., Слівец Г.А., настаўнік беларускай мовы і літаратуры).

Віншуем і жадаем поспехаў у вывучэнні гісторыі праваслаўя малой радзімы!

Разделы сайта