Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

23.01.2024

Запрашаем юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі прыняць удзел у конкурсе юных экскурсаводаў

У чарговы раз стартаваў рэспубліканскій конкурс юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі, які праводзіцца з мэтай фарміравання ў дзяцей і навучэнскай моладзі грамадзянска-патрыятычных пачуццяў сродкамі экскурсійнай музейнай дзейнасці адзін раз у два гады. У бягучым годзе ён праводзіцца са студзеня па красавік. Арганізатарам конкурсу выступае установа адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства».

Асноўнымі задачамі конкурсу з’яўляюцца: фарміраванне ў дзяцей і моладзі каштоўнасных арыенціраў, гонару і павагі да гісторыі і культуры малой радзімы;

папулярызацыя гісторыка-культурных і прыродных адметнасцей малой радзімы сродкамі экскурсійнай дзейнасці;

папулярызацыя дзейнасці музеяў устаноў адукацыі;

выяўленне і заахвочванне лепшых юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі;

развіццё творчых здольнасцей, садзейнічанне прафесійнаму самавызначэнню навучэнцаў, набыццё камунікатыўных навыкаў праз экскурсійную дзейнасць.

У конкурсе ўдзельнічаюць юныя экскурсаводы музеяў устаноў адукацыі (індывідуальна) ва ўзроставай катэгорыі 13-18 гадоў.

На конкурс прадстаўляецца прэзентацыя агляднай экскурсіі юным экскурсаводам па музею ўстановы адукацыі.

На кожным этапе адбіраюцца пераможца і прызёры ад кожнага профіля музея: гістарычны (ваенна-гістарычны, агульнагістарычны, этнаграфічны, гістарычны мемарыяльны), літаратурны, краязнаўчы, прыродазнаўчы, мастацкі.

У рамках конкурсу юныя экскурсаводы прадстаўляюць прэзентацыю ў форме агляднай экскурсіі па музеі сваёй установы адукацыі.

Пераможцы і прызёры раённага этапу конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі упраўлення па адукацыі, спорце і турызме Любанскага райвыканкама.

На рэспубліканскім этапе ўдзельнікам конкурсу таксама прапануецца прыняць удзел у другім туры і прадставіць імправізаваную экскурсію «Гісторыя аднаго экспаната».

Пераможцы і прызёры рэспубліканскага этапу конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, дыпломамі Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.

Умовы рэспубліканскага конкурсу юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі

Разделы сайта