Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

14.12.2020

Конкурс «Духоўныя каштоўнасці рэгіёна ў змесце дзейнасці музея».

Віншуем пераможцаў!

З 13 красавіка 2020 года ў краіне праводзіцца рэспубліканскі конкурс «Духоўныя каштоўнасці рэгіёна ў змесце дзейнасці музея» (далей - конкурс). З мэтай фарміравання ў навучэнскай моладзі духоўна-маральных якасцяў і грамадзянска-патрыятычных пачуццяў конкурс праводзіцца ў рамках рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву» ў 2 намінацыях: «Крыніцы духоўнасці» і «Повязь часоў».
У намінацыі «Крыніцы духоўнасці» удзел прынялі 2 творчыя доследчыя работы: «Праваслаўныя святыні Любаншчыны», аўтар Сячко Мілана, вучаніца Х класа дзяржаўнай ўстановы адукацыі «Сярэдняя школа №3 г. Любані імя Генадзія Леанідавіча Сячко» (кіраўнікі Нямальцава І.У., дырэктар установы, Слівец Г.А., настаўнік беларускай мовы і літаратуры ўстановы адукацыі) і «Таль праваслаўная», аўтар Бараноўскі Дзяніс, вучань VIII класа дзяржаўнай установы адукацыі «Тальскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа Любанскага раёна» (кіраўнік работы Скрыпнік Н.Я., настаўнік англійскай мовы).
Работы прысвечаны старонкам гісторыі праваслаўя Любаншчыны, праваслаўных храмаў і іншых абектаў праваслаўнай культуры малой радзімы, выкананы на высокім культурна-адукацыйным узроўні, якасна аформлены ў адпаведнасці з патрабаваннямі Палажэння аб правядзенні Конкурсу.
Аўтары Сячко Мілана і Бараноўскі Дзяніс за творчыя поспехі ў Конкурсе узнагароджаны Дыпломамі I ступені і II ступені ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Любанскага райвыканкама.
Віншуем аўтараў і іх настаўнікаў!
Работа «Праваслаўныя святыні Любаншчыны» аўтара Сячко Міланы паспяхова прыняла ўдзел ў абласным этапе Конкурсу і заняла Першае месца ў намінацыі «Крыніцы духоўнасці».
Шчыра віншуем Мілану, Ірыну Уладзіміраўну і Галіну Адамаўну. Жадаем поспехаў!

Разделы сайта